Сведчанні „рэйкавай вайны”



Зброя, трафейныя нямецкія рэчы, макеты мінаў, медыцынскія інструменты, якімі карысталіся партызаны, фотаздымкі закатаваных і расстраляных аршанскіх падпольшчыц, а таксама фота эфектных маскоўскіх шыфравальшчыц, усё гэта можна пабачыць у музеі Заслонава ў Воршы.   IMG_2485

IMG_2507

Можна пабачыць тут і дыяраму – апошні бой у вёсцы Купаваць, дзе загінуў Заслонаў, яго ардынарац Яўген Каржэнь, ды іншыя партызаны з атраду Заслонава.

Музей славутага дыверсанта-падпольшчыка, а пасля – партызана Канстанціна Заслонава ў Воршы месціцца на вуліцы Молакава, побач з Домам культуры чыгуначнікаў.

Квіток для дарослага каштуе 20 тысяч, а калі хочаш рабіць здымкі на экспазіцыі, то давядзецца заплаціць яшчэ 10 тысяч.

Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя