Свіслач – адноўленая стэла графа Тышкевіча



У Свіслачы, дзе нядаўна прайшоў абласны фэст “Дажынкі”, за апошні час адбыліся значныя змены гарадскога цэнтру. Галоўная з іх – на цэнтральным пляцы насупраць праваслаўнага сабору паўстала адбудаваная стэла. Яе гістарычны аналаг быў у Свіслачы за часам ведамага рэфарматара ў гісторыі мястэчка, графа Вінцэнта Тышкевіча ў другой палове 18-га стагоддзя. Даўняя пірамідальная стэла была вышынёй 20 метраў.

На шыльдзе, што ўсталявана на стэле, тэкст на лаціне і па-беларуску.

З’явіўся ў цэнтры Свіслачы і яшчэ адзін прыкметны помнік. Гэта камень з тэкстам з Іпацьеўскага леітапісу – пра першую згадку мясцовасці ў хроніках.Усталяваны камень, калі верыць тэксту на шыльдзе, у верасні 2006 года. Знак прысвечаны 750-ым угодкам Свіслачы, якая ўпершыню згадваецца пад 1256 годам.

Вельмі важна, што ў Свіслачы за апошні год з’явіліся таксама інфармацыйныя турыстычныя стэнды, а таксама адмысловая драўляная кампазіцыя з інфармацыяй пра помнік Кастусю Каліноўскаму.

Уладзімір Хільмановіч, Беларускае Радыё Рацыя, фота аўтара