Там, дзе Палата сустракаецца з Дзвіною



Прырода злітасцівілася і ўсталявала ў Беларусі сапраўднае каляднае і пераднавагодняе надвор’е. Выпаў снег, і мароз нагадаў, што трэба рыхтавацца да святаў. Сапраўдным упрыгожваннем Полацка ў гэтыя дні з’яўляецца рака Дзвіна і яе прыток Палата. Гэтае месца, дзе яны сустракаюцца, бадай, самае таямнічае і сакральнае ў старажытным горадзе. Над усім наддзвінскім краявідам пануе легендарны полацкі Сафійскі сабор, які шмат пабачыў на сваім вяку і можа пра гэта расказаць. Толькі трэба умець пачуць гэты расповед.

Фота Васіля Кроквы.