Трэнд вясковага турызму



У мінулым годзе ў сельскія раёны Кітая здзейснена 3,3 мільярда турпаездак, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»

Аперацыйныя даходы сектара вясковага турызму Кітая ў мінулым годзе перавысілі 850 млрд юаняў (каля 130 млрд. даляраў), паведаміў Цзэн Яньдэ з Міністэрства сельскай гаспадаркі і сельскіх спраў КНР. Паводле яго слоў, на працягу будучых 2-3 гадоў сельскі турызм, як чакаецца, стане буйнамаштабнай індустрыяй краіны, што мае вялікае значэнне для ўсебаковага ўздыму вёскі і мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі і сельскіх раёнаў.

У апошнія гады ў галінах, звязаных з сельскай гаспадаркай і вёскай, назіраецца хуткі рост, а таксама паляпшаецца дзелавое асяроддзе для вядзення інавацый і бізнесу ў сельскіх раёнах краіны.

У 2019 годзе больш за 8,5 мільёна чалавек вярнуліся або пераехалі ў сельскія раёны, каб пачаць бізнес або працаваць у інавацыйным бізнесе, у той час як колькасць кампаній у сферы звязанай з сельскай гаспадаркай электроннай камерцыі перавысіла 30 тысяч.

Як вядома, для дасягнення мэты выкаранення абсалютнай беднасці ў Кітаі надаюць прыярытэтную ўвагу развіццю сельскай гаспадаркі і сельскіх раёнаў.

zviazda.by