Цэны на туры ў Турцыю вяртаюцца на ўзровень 2019 года



Беларускія туркампаніі звяртаюць увагу на тое, што рэйсаў у Турцыю з Беларусі ў гэтым летнім сезоне будзе менш. Пры гэтым ужо зараз зразумела, попыт высокі: прапаноў на травень практычна не засталося. Пры такім попыце кошт не можа зваліцца, паведамляе officelife.media.

Турцыя, з аднаго боку, прапануе адпачынак на сваіх курортах, з другога – дапамагае дабрацца турыстам у Еўропу і іншыя рэгіёны.

Пры такой кан’юнктуры турэцкія гатэльеры карыстаюцца момантам, каб кампенсаваць шкоду, нанесеную пандэміяй за апошнія два гады.

Дэвальвацыя турэцкай ліры вядзе да таго, што мясцовыя турысты аддаюць перавагу адпачынку ў сваёй краіне, і гэта таксама адбіваецца на коштах.

З улікам усіх гэтых фактараў адпачынак у Турцыі сёлета не можа быць танным. Аднак і імклівага росту кошту турпакетаў туркампаніі не чакаюць. На іх думку, кошт адпачынку вернецца на ўзровень дапандэмійнага 2019 года.

[manual_related_posts]