Турбізнес расказаў, як у Беларусі могуць адпачыць VIP-турысты



У Беларусі ёсць магчымасці для прыёму VIP-турыстаў. Такое меркаванне выказаў 22 лютага журналістам старшыня савета Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі Беларусі Піліп Гулы ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

„Комплекс luxury турызму ў нас ёсць, прычым добрага ўзроўню. У гасцініцах ёсць шыкарныя нумары, прапануюцца экскурсіі на верталётах, арганізацыі свят для дзяцей па індывідуальным сцэнарыі. Таму на сайтах некаторых кампаній ёсць поўны асартымент luxury прадукту ў залежнасці ад сезона”, – адзначыў Піліп Гулы.

На яго думку, з ростам патоку турыстаў будуць павялічвацца і інвестыцыі ў інфраструктуру для прыёму гасцей. „На Браслаўскіх азёрах, на Прыпяці даўно пара мець чатырох- або пяцізоркавы комплекс, куды б ездзілі заможныя мінчане і госці краіны”, – лічыць ён.

Што датычыцца інтарэсу турыстаў да беларускіх казіно, то Піліп Гулы лічыць, што ігральныя ўстановы краіны заўсёды былі прывабнымі для іншаземцаў. У той жа час беларускія казіно ў асноўным арыентаваны на кліентаў з СНД – Расеі, Казахстана, Узбекістана. На думку эксперта, ігральным установам для прыцягнення большай колькасці кліентаў трэба кааперавацца з турбізнесам і гасцінініцамі.

belta.by