У Егіпце знайшлі некранутую старажытную грабніцу з 30 муміямі



Група археолагаў выявіла на поўдні Егіпта маштабнае старажытнае пахаванне, якое адносіцца да перыяду грэка-рымскага валадарства (332 г. да н.э. – 395 г. н.э.), піша BBC.

Прасторная грабніца, якая складаецца з некалькіх пакояў, цалкам выдзеўбаная ўнутры скалы. Каб патрапіць унутр, трэба спусціцца па каменнай лесвіцы, уваход да якой быў замураваны каменнай сцяной – за кошт гэтага пахаванне засталося некранутым на працягу двух тысячагоддзяў.

Як паведамляе егіпецкае міністэрства па справах старажытнасцяў, па надпісах ўнутры грабніцы, знойдзенай у правінцыі Асуан, атрымалася ўсталяваць імя „асноўнага” пахаванага – Ційіт, аднак агулам  падземным склепе было выяўлена тры дзесяткі мумій, у тым ліку забальзамаваных дзіцячых целаў.

zviazda.by