У Google Maps з’явілася новае прыкладанне
5 месяцаў таму
У Google Maps з’явіўся новы інструмент, які будзе паказваць, наколькі загружаны цягнікі і аўтобусы ў 200 гарадах свету.
Падобна прыкладанням, якія паказваюць, ці ёсць вольныя месцы ў рэстаранах, сэрвіс Google будзе апрацоўваць даныя карыстальнікаў у гадзіны пік, каб рабіць прагнозы загружанасці маршруту ў канкрэтныя адрэзкі часу. Патэнцыйнаму пасажыру дастаткова будзе занесці ў карту свой маршрут, каб зразумець, седзячы або стоячы давядзецца ехаць.
У кастрычніку 2019 года прыкладанне пратэставалі ў аўстралійскім Сіднэі. Цяпер яно ахоплівае 200 гарадоў свету, у тым ліку – заўсёды загружаныя Буэнас-Айрэс, Сан-Паўлу, Парыж, Токіо, Нью-Ёрк.
Паводле 34travel