У Кеніі звяры замянілі палітычных лідараў



У Кеніі выпусцілі новыя грошы: цяпер манеты гэтай дзяржавы ўпрыгожваюць жывёлы, а не палітычныя лідары.

На ранейшых манетах былі выявы трох ранейшых кіраўнікоў Кеніі. Аднак, многія жыхары краіны лічылі, што такім чынам палітыкі ўзносяць сябе і прысвойваюць дзяржаве свае твары. Пад грамадскім ціскам у 2010 годзе ў Канстытуцыю былі ўнесены папраўкі, сярод якіх – забарона на выявы партрэтаў на грашах.

Зараз Цэнтрабанк вырабіў новыя манеты, але неўзабаве плануецца замяніць і банкноты. 

Новыя кенійскія грошы ўпрыгожваюць ільвы, сланы, жырафы, насарогі. Гэтыя выявы пакліканы стаць „фізічным увасабленнем наноў народжанай Кеніі, якая працвітае”, а таксама заклікаць да аховы навакольнага асяроддзя.

34travel