У Харбіне пабудавалі гіганцкі горад з лёду



У Харбіне пабудавалі гіганцкі горад з лёду і снегу. У гэтым горадзе пачаўся міжнародны фэст снежных і лёдавых скульптур. Сёлета лёдавы горад разгарнуўся на плошчы 600 тысяч квадратных метраў, а пабудавалі яго ўсяго за 15 дзён.

Штогадовае міжнароднае шоў у паўночна-усходняй правінцыі Хэйлунцзян лічыцца адным з буйнейшых у свеце фэстаў скульптуры з снегу і лёду.

На будаўніцтва гэтага лёдавага свету пайшло каля 220 тысяч кубаметраў снегу і лёду.

Першы фэст у кітайскім Харбіне адбыўся яшчэ ў 1963 годзе, пасля здарыўся доўгі перапынак у звязку з „Культурнай рэвалюцыяй”, а пасля, у 1985 годзе, шоў аднавілася. Цяперашні фэст ужо 36-ы па ліку.

Беларускае Радыё Рацыя паводле bbc.com