У Кітаі сустрэлі свята ліхтароў



Жыхары Кітая сустрэлі традыцыйнае свята Ліхтароў (свята Юаньсяа).

Свята Ліхтароў адзначаецца ў 15-ы дзень першага месяца па месячным календары, у бягучым годзе гэта 2 сакавіка. Па ўсёй краіне прайшлі шматлікія выстаўкі і святочныя мерапрыемствы.

Пошта Кітая выпусціла ў абарачэнне спецыяльную серыю з трох марак „Свята Ліхтароў”. Гэта першыя ў гісторыі Кітая маркі, прысвечаныя вышэйназванаму святу.

belta.by