У Кітаі запушчана тэставая бязрэйкавая сістэма разумных трамваяў
Першая ў свеце бязрэйкавая сістэма разумных трамваяў запушчана ў трохмесячную пробную эксплуатацыю ў горадзе Чжучжоу правінцыі Хунань (Паўднёва-Усходні Кітай). Знешне такія трамваі не вельмі адрозніваюцца ад традыцыйных, аднак рухаюцца яны па віртуальных рэйках.
Агульная працягласць маршруту складае 3,057 км. У якасці крыніцы энергіі разумныя трамваі выкарыстоўваюць электрычнасць. Яны рухаюцца па гарадскіх дарогах, прытрымліваючыся дарожных знакаў, і не маюць патрэбы ў надземнай сістэме перадачы электраэнергіі. З дапамогай тэхналогіі руху і кантролю над віртуальнымі рэйкамі транспарт атрымлівае сігналы ад цэнтральнага блока кіравання і распазнае дарожныя знакі праз свае сэнсары. Максімальная праектная скорасць электронных трамваяў складае 70 км/гадз.
Бязрэйкавыя трамваі могуць рухацца аўтаматычна, нават паварот або змена дарожнай паласы не патрабуюць умяшання вадзіцеля. Пры гэтым з мэтай забеспячэння бяспекі ў трамваях усё яшчэ знаходзяцца вадзіцелі для падачы сігналаў. Аднак у будучым пры дапамозе навігацыйнай сістэмы „Бэйдоу” стане магчымым поўнасцю аўтаматызаванае ваджэнне.
