У Лідскім раёне прайшло свята ручніка



Мерапрыемства “Па ручніку, што з роднай хаты, мы пазнаём малую ра-дзіму” ацвёрты год запар ладзіцца ў Ваверскім Доме культуры. Дзякуючы мясцовым культработнікам Рыце Вадэйцы і Ганне Табале, іх працы па захаванні спадчыны, каторы раз атрымалася далучыцца сэрцам да свайго роднага, беларускага, што пакінулі нам нашыя продкі, што ніколі не знікне і не згасне ў глыбіні стагоддзяў.

Ручное ткацтва, на вялікі жаль, адыходзіць у нябыт: сучаснасць патрабуе іншых уменняў і навыкаў. Але ж, бадай, у кожнай вясковай хаце захоўваюцца ці выкарыстоўваюцца бабуліны дываны, посцілкі, ручнікі, вышыванкі. У 86-гадовай Рэгіны Сянкевіч з вёскі Кавалі іх шмат. Некаторыя засталіся ў спадчыну, а большасць выраблена ўласнымі рукамі. Работы майстрыхі неаднаразова бралі ўдзел у розных выставах і аглядах. Менавіта таму Рэгіна Браніславаўна была запрошана на свята ручніка ў якасці галоўнага госця, а зала Дома культуры была ўпрыгожана яе саматканымі ручнікамі і дыванамі.

2.jpg

3.jpg

– На нашай радзіме жанчыны заўсёды ткалі, уручную вышывалі. Свае веды, успаміны нам перадалі жыхаркі вёсак Сямейкі, Радзівілаўцы, Рулевічы, Чаплі, Серафіны і, канешне, самой Ваверкі. Калі матэрыялу сабралася дастаткова, мы вырашылі праводзіць на тэрыторыі сельсавета свята ручніка. Кожны раз запрашаем на яго розных майстрых, бо ў кожнай – свой аповед пра ранейшае жыццё і свае работы, цікавы экскурс у гісторыю ручніка, – распавяла загадчыца Ваверскага Дома культуры Рыта Вадэйка.

4.jpg

…Паўтары гадзіны, на працягу якіх ладзілася мерапрыемства, нібы кола з горкі, несліся-каціліся на адным дыханні: і святочны каравай, і песні, што дарылі гледачам салісты, і аповеды пра прызначэнне розных ручнікоў, асабліваці іх упрыгожвання, знаёмства са зместам куфра, у якім раней жанчыны збіралі пасаг для сваіх дачок. Вельмі кранальным момантам стала ўручэнне дзеткамі, апранутымі ў беларускія нацыянальныя касцюмы, маленькіх ручнічкоў-сувеніраў кожнаму госцю.  

5.jpg

6.jpg

Свята, якое аб’яднала прадстаўнікоў чатырох пакаленняў, безумоўна, запомніцца і пакіне цёплы след у душы кожнага яго ўдзельніка.

7.jpg

8.jpg

9.jpg

10.jpg

11.jpg

12.jpg

13.jpg