У музея-сядзібы Агінскага летам шмат наведнікаў



Летам значна павялічылася колькасць экскурсій у музей-сядзібу Агінскага, што месціцца ў Залессі на Смаргоншчыне. Касцюміраваныя экскурсаводы ад імя сямейнікаў Міхала Клеафаса Агінскага распавядаюць пра яго і ўсю сям’ю.

У гэты час гучыць музычны твор гаспадара сядзібы “Развітанне з Радзімай”, які напісаў Агінскі, пакідаючы Радзіму пасля ўдзелу ў паўстанні Тадэвуша Касцюшкі. Наведваюць музей-сядзібу людзі розных узростаў і з розных краін.

– З цікавасцю ўсё паглядзелі. Я так люблю паланэз Агінскага. І заўсёды яго любіла, заўсёды прасіла сястру сыграць. І вельмі рада, што пабачыла дзе ён жыў.

– Даведаліся пра яго сям’ю, пра яго дзяцей. Мне толькі не зразумела, як Агінскі пакінуў пяцёра дзяцей. Мне гэта не падабаецца.

– Можна дзесяць разоў пачуць, але пабачыць на ўласны вочы – гэта наогул выдатна.

Сядзіба належала сям’і Агінскіх да 1927 года. Цяпер яна адноўлена і збірае тых, хто любіць мінуўшчыну ды хоча да яе дакрануцца. Тут праводзяцца канцэрты, балі і творчыя сустрэчы.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя