У Назарэце з вельмі вялікай імавернасцю знайшлі дом Ісуса Хрыста 



Археолагі правялі аналіз дома ў Назарэце, у якім, як мяркуецца, жыў Ісус Хрыстос.

Здагадка ўзнікла яшчэ ў 1880-х гадах, калі рэшткі дома былі знойдзены пад узніклым пазней манастыром. У 30-х гадах ХХ стагоддзя месца раскопак было закінута, але ў 2006 годзе ў Назарэт адправіўся прафесар археалогіі з універсітэта Рэдынга Кен Дарк.

Над развалінамі дома залягаюць рэшткі візантыйскай царквы, на месцы якой, у сваю чаргу, пазней паўстаў жаночы манастыр Сясцёр Назарэцкіх.

«З пісьмовых візантыйскіх крыніц вядома, што на месцы дома Марыі і Іосіфа пабудавалі царкву Кармлення, прысвечаную выхаванню немаўля Ісуса, і рэшткі дома захаваліся ў яе крыпце. Да нашых дзён яна не дайшла, але ў свой час была месцам масавага пакланення, пра што гаворыцца ў апісаннях пілігрымак VII стагоддзя. Практычна напэўна гэта і ёсць тая самая царква», – кажа прафесар Дарк, якога цытуе ВВС.

Праведзены ім аналіз паказаў, што дом адносіцца да I стагоддзя і што ён быў па-майстэрску ўрэзаны ў схіл камяністага ўзгорка. Той, хто яго пабудаваў, павінен быў быць цудоўным спецыялістам па каменным будаўніцтве, якім, паводле Бібліі, і быў Іосіф. „Прыналежнасць дома бацькам Ісуса наўрад ці можна калі-небудзь даказаць стоадсоткава, але сукупнасць фактаў дазваляе гаварыць пра гэта з вельмі высокай упэўненасцю”, – сцвярджае прафесар Дарк.

Беларускае  Радыё  Рацыя

Фота: dailymail.co.uk