У свеце пацвердзілі больш за 370 млн выпадкаў COVID-19



У свеце па стане на 30 студзеня пацвердзілі амаль 372 600 000 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі COVID-19. Пра гэта сведчаць дадзеныя амерыканскага Універсітэта Джонса Хопкінса. Памерла ад каронавіруса 5 660 000 чалавек.

Самая вялікая колькасць выпадкаў каронавіруса зафіксавана ў ЗША (74,2 млн хворых, 883,9 тыс. памерлых), Індыі (41 млн хворых і 494 тыс. памерлых) і Бразіліі 25300000 хворых, 626,9 тыс. памерлых).

Фота: president.gov.ua

[manual_related_posts]