У цэнтры Гародні з’явіліся інфастэнды на беларускай мове



На вуліцах Элізы Ажэшкі і Савецкай з’явіліся новыя аб’екты гарадской геалакацыі.

На інфастэндах размешчана карта цэнтральнай часткі горада з указаннем помнікаў гісторыі і культуры, месцаў грамадскага харчавання, гатэляў, парковак, банкаў і іншых устаноў, карысных для турыстаў і гасцей горада.

Надпісы на стэндах зробленыя на беларускай мове і  прадубляваныя беларускай лацінкай. Акрамя гэтага ўмоўныя знакі на карце расшыфраваныя на трох мовах: беларускай, ангельскай і кітайскай.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня