Цырымонія адкрыцця Года турызму Беларусі ў Кітаі адбылася ў Чунцыне



Урачыстая цырымонія адкрыцця Года турызму Беларусі ў Кітаі адбылася 10 студзеня ў кітайскім горадзе Чунцыне на турыстычным форуме „Беларусь вітае Кітай”.

У час мерапрыемства намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Партной зачытаў прывітальнае пасланне намесніка прэм’ер-міністра Васіля Жарко з нагоды адкрыцця Года турызму Беларусі ў Кітаі. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды адзначыў, што гуманітарныя сувязі і турызм займаюць асаблівае месца ў двухбаковых адносінах. Яны збліжаюць народы, умацоўваюць давер, фарміруюць добрую аснову міждзяржаўных адносін. Чакаецца, што правядзенне Года турызму створыць пазітыўны інфармацыйны фонд для папулярызацыі беларускага турызму ў Кітаі і пасадзейнічае павелічэнню турыстычных абменаў.

У форуме таксама прынялі ўдзел буйнейшыя турыстычныя кампаніі Беларусі і Кітая, адбылася прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу Беларусі і Менскай вобласці, а таксама цырымонія падпісання мемарандума аб супрацоўніцтве ў галіне турызму паміж Менскай вобласцю і Чунцынам.

У культурнай праграме мерапрыемства было выступленне лаўрэата міжнародных конкурсаў і фестываляў фальклорнай групы Беларускай дзяржаўнай філармоніі „Купалінка”. У Чунцыне 10-11 студзеня запланаваны таксама ўрачысты канцэрт, прысвечаны адкрыццю Года турызму, выстаўка сучаснай беларускай фатаграфіі і адкрыццё магазіна беларускай прадукцыі.

belta.by