Уздоўж падзеленай Беларусі. Росіцкі касцёл



Першыя згадкі пра існаванне касцёла ў Росіцы адносіцца да другой паловы XVI ст. У 1778 г. пабудаваны маленькі драўляны храм, асвячоны ў 1792 годзе. Новы мураваны касцёл Найсвяцейшай Троіцы пабудаваны ў 1884 годзе. Фундаваны ён разам з царквой Лапацінскімі. Цэглу вазілі з іх уласнага завода ў Сар’і.

Пасля расейскай рэвалюцыі 1917 года касцёл Найсвяцейшай Троіцы быў зачынены. У 1943 годзе у весцы вернікаў апеквалі 2 капланы, марыяне. Сама вёска была спалена ў адну з карных аперацый. Тады загінулі і святары храма: Антоні Ляшчэвіч і Ежы Кашыра. Дзякуючы выпадку касцёл застаўся некранутым. Але пасля вайны ён ўжо выкарыстоўваўся як вясковы клуб, стайня, крама, і, нават, млын. Толькі ў 1988 годзе храм перадалі вернікам, а ў 2000 годзе поўнасцю адрамантавалі.

Від на касцел Найсвяцейшай Тройцы ў Росіцы (Верхнедзвінскі р-н Віцебскай вобл.).

Касцел Найсвяцейшай Тройцы ў Росіцы.

Часы атэізму. Страчванне касцелам свайго унутранага ўбранства. 30-яя гг. ХХ ст. (фотакопія здымка).

Першапачатковы выгляд Росіцкага касцела. (фотакопія здымка).

Айцец Антоній (Антон) Ляшчэвіч, які загінуў разам з мясцовымі жыхарамі ў 1943 г. (фотакопія здымка).

Айцец Юры Кашура, які трагічна загінуў у 1943 г.

Карціна, якая адлюстроўвае асноўныя прынцыпы веры і дзейнасці айцоў марыянаў.

Памятны крыж на месцы знішчэння мясцовых жыхароў і айца марыяніна Антонія Ляшчэвіча.

Скульптура Маці Божай. Па некаторых версіях на гэтым месцы быў забіты айцец Юры Кашура.

Унутранае ўбранства касцела Найсвяцейшай Троіцы.

Уля Шубзда, Ганна Шарэнда, Беларускае Радыё Рацыя