Узяць шлюб у сценах Сафійскага сабору



Бадай у кожным беларускім горадзе ёсць свае традыцыі ўзяцця шлюбу. Недзе едуць да помнікаў героям Другой сусветнай вайны і ўскладаюць кветкі. Недзе вешаюць замкі на мастах. Недзе наведваюць знакамітыя мясціны роднага горада.

У Полацку ёсць надзвычай прыгожая традыцыя – урачыстая шлюбная цырымонія ў галоўным беларускім помніку сакральнага дойлідства – Сафійскім саборы. Штосуботу каля Сафійскага сабору заўжды шмат людзей. І абавязкова вы сустрэнеце тут маладыя пары. “Вам запомніцца гэтая ўрачыстасць на ўсё жыццё,” – не стамляюцца паўтараць супрацоўнікі музея гісторыі архітектуры “Сафійскі сабор”. Сапраўды, наўрад ці такое забудзецца.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Козік