Узыдзе новая Бэтлеемская зорка?



Бліжэйшыя дні адбудзецца ўнікальная астранамічная з’ява: дзве звышмасіўныя планеты, Сатурн і Юпітэр, падыдуць на начным небасхіле адна да другой настолькі блізка, што з пункту агляду зямнога назіральніка будуць выглядаць адной яркай зоркай.

Гэта сама па сабе рэдкая з’ява ў 2020 годзе будзе асаблівай па дзвюх прычынах.

Па-першае, так блізка гэтыя планеты апошні раз збліжаліся прыблізна 800 гадоў таму, і больш такога на нашым вяку ўжо не адбудзецца.

Па-другое, той факт, што іх злучэнне адбудзецца 21 снежня, у дзень зімняга сонцастаяння – якраз напярэдадні заходняга Раства – спарадзіла тэорыі пра тое, што, магчыма, менавіта злучэнне Юпітэра і Сатурна апісана ў Новым запавеце як Бэтлеемская зорка, узыйшоўшая каля 2000 гадоў таму і стаўшая прадвеснікам нараджэння Ісуса Хрыста.

Беларускае Радыё Рацыя