Вандроўка па Наваградчыне з сябрамі Баранавіцкага ТБМ



Баранавіцкая арганізацыя Таварыства беларускай мовы арганізавала паездку па Наваградчыне. 50 чалавек аўтобусам у адзін дзень наведалі Вялікую Сваротву, Наваградак, Усялюб, Любчу, Лаўрышаўскі манастыр, Шчорсы. «Спадабаліся экскурсаводы-аматары мясцовы краязнаўца Зміцер Солтан і архітэктар Баляслаў Тумашчык», кажа старшыня Таварыства Мікалай Падгайскі:

Паездка вельмі насычаная інфармацыйна,у кожны населены пункт заязджалі, аглядалі. Асабліва многа часу прысвяцілі, і пабывалі, і паслухалі, у цікавых месцах Наваградка. І паўсюль інфармацыя, паўсюль сустрэча з людзьмі.

Удзельнік вандроўкі:

Мы імкнёмся ехаць за мяжу, каб нешта ўбачыць, але мы абсалютна не ведаем, якія выдатныя будынкі засталіся ў нас.

Паводле ўдзельніцы вандроўкі Таццяны Малашчанкі, паездка была цікавай. Але засмучае, што руская праваслаўная царква зрабіла з нашай святыняй у Лаўрышаве.

Па словах Мікалая Падгайскага, Краязнаўчыя паездкі будуць працягвацца.

Беларускае Радыё Рацыя