Вільня, раніца: “У небе купалы, брамы, байніцы і шпіцы”



Напачатку ХХ-га стагодзя Вільня была цэнтрам культурнага і палітычнага Адраджэння Беларусі. І цяпер Вільня працягвае натхняць і абуджаць гістарычную памяць.

Раніцай, калі на вуліцах зусім мала людзей, можна ўявіць, што знаходішся ў іншым часе. Напрыклад, гэта лета 1911 года, калі сюды прыехаў па запрашэнні братоў Луцкевічаў Максім Багдановіч, які пісаў, натхніўшыся Вільняй:

А завернеш ў завулак – ён цесны, крывы;

Цёмны шыбы глухіх, старасвецкіх будынкаў;

Між каменнямі – мох і сцяблінкі травы,

І на вежы, як круглае вока савы,

Цыферблат – пільны сведка мінулых учынкаў.

 

Ціша тут. Маўчаліва усталі – і сняць

У небе купалы, брамы, байніцы і шпіцы;

Грук хады адзінокай здалёку чуваць,

Часам мерныя ўдары звана задрыжаць

І замоўкнуць, памкнуўшы ад старай званіцы.