Вісагінас – „атамны курорт”
Вісагінас – горад у паўночнай Літве, які размешчаны за 1 км ад мяжы з Беларуссю і за 15 км з Латвіяй. Побач з горадам знаходзіцца возера Дрысвяты, якое перасякае дзяржаўная мяжа.
Адзіночныя хутары ўліліся ў пасёлак Снечкус у 70-х гадах мінулага стагоддзя.
Эксплуатацыя першага энергаблока пачалася ў 1983 годзе, а ў 2005 быў закрыты. Цяпер працуе толькі адзін энергаблок Ігналінскай атамнай электрастанцыі, якая не ажыццяўляе падачу электраэнергіі, а толькі спальвае радыяцыйнага паліва.
Вісагінас – сапраўдны курорт, калі не ўлічваць бліскасць ад атамнай электрастанцыі.
У Вісагінасе дзейнічае Беларускі культурны цэнтр „Крок”, які мае ўласнае памяшканне. Актыўна развіваецца харавое мастацтва. З 1995 па 2003 дзейнічалі чатыры беларускія класы пры расейскіх школах, але з-за адсутнасці сродкаў яны былі закрытыя. Цяпер у горадзе пражывае каля 20 тысячаў жыхароў, дзе беларусы складаюць каля 10%.
У горадзе амаль няма працы, на якую маглі б уладкавацца былыя работнікі станцыі. Шмат моладзі ў пошуках лепшай долі выехала на захад, таму кватэры даволі танныя.
На фота дом, які прастаяў дваццаць гадоў, але так і не быў заселены.
Вісагінас горад расейскамоўны, літоўцаў тут менш за 10%, а ўсё насельніцтва складае больш за 20 нацыянальнасцяў.
У горадзе вялікая колькасць супермакркетаў, але ёсць і маленькія прыватныя крамы, а таксама сацыяльнае таксі, якое фінансуецца Еўразвязам.
Большасць інфраструктуры, якая цяпер будуецца – гэта праграма кампенсацыі Еўразвяза за закрыццё атамнай электрастанцыі.
Вісагінас зацішны і камфортны.
Віктар Парфёненка, Беларускае Радыё Рацыя, Вісагінас
