Возера Пліса, апетае паэтам Юрасём Касцюком



Пліса — адно з самых маляўнічых азёраў Глыбоччыны. Знаходзіцца на паўночным усход ад горада Глыбокае, на адлегласці 17-ці кіламетраў.

Плошча паверхні возера складае 4,24 км², даўжыня 6,2 км, найбольшая шырыня 1,43 км. Найбольшая глыбіня дасягае 15 метраў, сярэдняя каля 5,6 м. Берагавая лінія звілістая і ўтварае вялікія залівы. З возера выцякае рака Мнюта. Глыбіні да 2 метраў займаюць каля 20 % плошчы возера. Дно да глыбіні 6—7 метраў пясчанае, глыбей выслана слоем сапрапелю таўшчынёй каля 5 м.

Побач знаходзіцца вёска Пліса. Гэта родныя мясціны пісьменнікаў Ірыны Жарнасек і Юрася Касцюка.

Вада ў возеры вельмі чыстая дзякуючы высцілаючым дно шматлікім крыніцам, што робіць вадаём папулярным месцам для адпачынку ў Беларусі. Тут знаходзіцца адзін з самых сучасных беларускіх санаторна-курортных комплексаў „Пліса”.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара