Вулкан Тэйдэ – найвышэйшая кропка Іспаніі
Найвышэйшая кропка Іспаніі знаходзіцца зусім не ў Пірэнеях, як могуць падумаць многія. Гэты пункт зусім у іншым месцы – на найбуйнейшым востраве Канарскіх выспаў – Тэнерыфе.
Тэйдэ бліжэй да цэнтра вострава, мясцовасць гэтая зусім суровая і непрадказальная ў сэнсе надвор’я. Многія турысты дабіраюцца толькі да падножжа вулкана, які часта нават нябачна з-за частага і надзвычай густога тумана. У цёплы час года на вяршыню некалі смяротнага кратэра вядзе канатная дарога. У зімовую пару, калі давялося пабываць у гэтай мясцовасці нам, журналістам Беларускага Радыё Рацыя, гэты сродак транспарціроўкі на вяршыню папросту замярзае. Заезд на вяршыню, дарэчы, каштуе 27 еўра.
Вулкан Тэйдэ – гэта цэнтр аднайменнага Нацыянальнага парку, вышыня гары – 3 718 метраў. Паводле вераванняў колішняга карэннага насельніцтва – гуанчаў – у сярэдзіне кратэра вулкана жыў злы дэман па імені Гуаёта.
Апошняе вывяржэнне грознага вулкана было ў 1909 годзе. А найбольш жахлівае з’явішча тут адбывалася прыблізна 150 тысяч гадоў таму, калі вывяржэнне ўтварыла кальдэру Ла-Каньядэс. Вулкан Тэйдэ і яго “малодшы брат” Піка-В’еха (вышыня 3134 метраў) утварыліся пазней.
Наваколлі вулкана атачаюць розныя меншыя пікі і скальныя грабяні, рэдкая расліннасць і практычна поўная адсутнасць жывёльнага свету.
[Not a valid template]
Уладзімір Хільмановіч, Беларускае Радыё Рацыя, фота аўтара