WOLFSCHANZE – „Ваўчынае логава”



У Еўропе існавала колькі галоўных „схронаў” павадыра Трэцяга Райху. Большасць іх, як, напрыклад, „Ваўчынае логава”, знаходзілася ў аддаленні ад вялікіх гарадоў. Як правіла ў нетрах буйных лясоў, якія аточаны багнамі ды вазёрамі. Гэта ўскладняла магчымасць адшукання з дапамогаю авіяназірання, ці дасягнуць гэтага месца па зямлі.

Руіны „Воўчынага логава” цяпер ляжаць на тэрыторыі Мазурска-Вармінскага ваяводства. Гэта ў мінулым найбольш моцна сфартыфікаваная частка былоў Усходняй Прусіі. Зоны, якія былі перасечаны супрацьтанкавымі ірвамі, акопамі, запорамі ды засекамі з калючага дроту.

Расцягнутыя на ўсход Вялікія Мазурскія вазёры стваралі натуральную перашкоду для пяхоты ворага. Ну і трэба ўлічыць, што гэтая галоўная кватэра знаходзілася ў непасрэднай блізкасці ад тагачаснай Савецкай Беларусі (да Беластоку каля 200 км.) – таму кіраваў Гітлер ажыццяўленнем плану „Барбароса” менавіта адтуль.  

У ліпені 1940 году „арганізацыі Тод (Todt)” было даручана пабудаваць таемны аб’ект у Ґёрліцы ( цяпер – Герлож). Інжынеры Тода зарэкамендавалі сябе, як добрыя будаўнікі бункераў і вайсковых умацаванняў. Таму менавіта ім было даручана пабудова аднаго з найбольш таемных аб’ектаў Другай сусветнай вайны – кватэры ў Растэнбургу – „Ваўчынае логава”.

Будова вялася пад легендай узвядзення хімічнага прадпрыемства „Асканія”. Пабудаваны былі дарогі, чыгунка, аэрадром. Галоўныя бункеры не мелі вокнаў, выглядалі звонку, як бэтонныя блокі, якія ўзвышаюцца да гары на некалькі метраў. Гэтыя аб’екты мелі накінуты сезонны камуфляж. Існуе меркаванне, што складаная сістэма бяспекі не спрацавала ў галоўнай кватэры Гітлера толькі аднойчы. Калі палкоўнік Клаус Штаўфэнбэрґ пранес туды бомбу. На фота: месца, дзе абдыўся выбух. Тады бункер быў цэлым.

Сама плошча „Ваўчынае логава” сягала 250 га. Але сістэма аховы сягала 800 га. Цікава, што мясцовыя жыхары не ведалі, што там знаходзіцца. Дызенфармацыя пра хімічнае прадпрыемства была на высокім узроўні.

Бункер Адольфа Гітлера пад нумарам 13. Бункер Марціна Бормана пад нумарам 11.

Для наведнікаў дазваляецца цяпер прайсціся малым маршрутам, не дазваляецца заходзіць у руіны. Агляд дазваляецца наводдаль, як кажуць экскурсаводы ў мэтах бяспекі.

Указаныя зоны бяспекі, якія існавалі падчас 2-й сусветнай вайны:

1 зона, дзе знаходзіліся схроны Адольфа Гітлера, Вільгельма Кейтэля, доктара Ота Дзітрыха, Марціна Бормана, а таксама тэлефонная станцыя.

2 зона ўтрымлівала штаб узброеных сілаў Нямеччыны, а таксама асабісты ахоўны батальён Гітлера. Знаходзілася афіцэрскае казіно і тэлетайп.

3 зона мела супрацьпаветраныя бункеры і памяшканні аховы.

Памятны знак і шыльда пра адзіны тут замах на Гітлера, які быў здзейснены 20 ліпеня 1944 года Клаусам фон Штаўфэнбэргам.

Калі немцы адыходзілі – паднялі на паветра гэты комплекс ґмахаў і шчыльна замінавалі. Ужо па вайне, калі абшары Усходняе Прусіі падзялілі пераможцы:  польскія сапёры праводзілі трагічнае для многіх размінаванне „Ваўчынага логава”. Цяпер для адзіночных наведнікаў існуе турыстычная паслуга: праезд на браніраванай машыне, альбо набыццё стылізаваных гранат і адзення.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара