Як жывуць коцікі ў Ізраілі



У Ізраілі жыве шмат пародаў катоў, сярод іх  ёсць з афарбоўкай, якая называецца „шпрот”. Дакладна гэтакі колер знаходзяць ў каціных мумій старажытнага Егіпта.

Ізраільскі коцік, яго афарбоўка называецца „шпрот”, як у мумій старажытнага Егіпта.

Скульптар Уладзімір Паін, аўтар памятнага знаку Янку Купалу ў Ашдодзе, родам з Воршы, распавядае пра жыццё коцікаў Ізраіля: „У Ізраілі шмат катоў жыве на вуліцы. Мой таксама з “подабранцаў”. Іх людзі падкормліваюць. У кожным двары ёсць добраахвотны “карміцель-коткалюб”. Яго любяць ўсе коцікі і не вельмі – суседзі. Ветэрынарныя службы катоў адлоўліваюць, кастрыруюць і зноў выпускаюць у месцах адлову. Такім чынам рэгулююць колькасць. Затое амаль няма мышэй і пацукоў”. 

Беларускае Радыё Рацыя