Юравічы: былы комлекс езуітаў



Мястэчка Юравічы знаходзіцца ў Гомельскай вобласці ў Калінкавіцкім раёне. Прасцей за ўсё да Юравіч дабірацца з Калінкавічаў, бо находзяцца яны ў 34 км ад чыгуначнай станцыі Калінкавічы.

Езуіцкі калегіум і касцёл у гонар Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі былі пабудаваныя ў 1748 годзе.

Юравічы былі месцам паломніцтва сярод хрысціян розных канфэсіяў, бо тут знаходзіўся цудадзейны абраз Маткі Боскай Юравіцкай. Цяпер абраз ў Кракаве.

Езуіцкі Калегіум дзейнічаў да 1820 года, пасля быў перададзены Бернардынскаму ордэну.

Пасля здушэння паўстання 1830-1831 гадоў, у якім бралі ўдзел і манахі, кляштар і касцёл былі зачыненыя.

8 верасня 1865 касцёл асвечаны ў праваслаўную царкву Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы.

У 1928 годзе комплекс прыстасавалі пад дзіцячы дом. Пасля пачатку Другой сусветнай вайны ў будынку кляштара месцілася нямецкая камендатура. Пасля вайны – зноў дзіцячы дом.

У 1950-ыя гады старшыня калгасу вырашае разабраць будынак касцёла на цэглу, але не даводзіць справу да канца.

У 1993 годзе пачалася рэстаўрацыя. У нашы дні Юравічы – рэдкі выпадак, калі пераробка касцёлу на царкву не сапсавала помнік архітэктуры.

Гаворыць мастацвазнаўца Сяргей Харэўскі: „Гэта ўнікальны выпадак, бо ў 1990-я праект рабіла Белрэстаўрацыя. А за расейскіх часоў там была поўная „макабра”! 30 гадоў аднаўлялі”.

Па словах мастацвазнаўца Яўгена Малікава; „У пачатку ХХ стагоддзя тут была „пачвара” з 12 цыбулінамі. Але у пасляваенныя савецкія часы мясцовыя тыя цыбуліны (і яшчэ палову храма) разабралі на цэглу для сваіх хлявоў. А калі пачалі аднаўляць храм у 2007 годзе мясцовыя бацюшкі патрабавалі вярнуць цыбуліны. Але аргументаваная пазіцыя гомельскіх гісторыкаў і архітэктараў змагла адстаяць такі барочны выгляд храма”.
Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]