Жорны і каменныя крыжы на могілках Пішчалава



Вёска ПІшчалава знаходзіцца ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. У Пішчалаве ў добрым стане захавалася сядзба 19-га стагоддзя, якая належала Весялоўскім, рэшткі прысядзібнага парка на беразе ракі Пачаліца. Каля Пішчалава есць месца, з якога 14 ліпеня 1941 сістэма палявой рэактыўнай артылерыі „Кацюша” страляла па акупаванай Воршы. Старыя могілкі ў Пішчалаве знакамітыя старажытнымі каменнымі крыжамі і помнікамі ў выглядзе жорнаў.

Калі вы падарожнічаеце, прыехалі ў ПІшчалава і хочаце агледзець крыжы, важна не памыліцца могілкамі.

Трэба шукаць старыя ПІшчалаўскія могілкі, бо тут ёсць яшчэ Елінскія могілкі – у Елінаве, на якіх часам хаваюць людзей з Воршы.

Шлях на старыя Пішчалаўскія могілкі ідзе праз вуліцу Дачная, і далей праз поле – на могілкі.

Каменныя крыжы і помнікі ў выглядзе жорнаў не адразу заўважныя сярод сучасных магіл, іх трэба шукаць.

Старажытныя каменныя крыжы распаўсюджаныя ў Аршанскім і Дубровенскім раёнах, іх можна бачыць на вясковых могілках уздоўж рэк Дняпро і Крапіўна.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]