Змены ў правілах дарожнага руху ў Польшчы
З 6 снежня ў Польшчы кіроўцы абавязаныя прапускаць перад сабой аўтамабіль з суседняй паласы, калі перад тым утварылася перашкода ці скончылася паласа. Гэта першае з двух змяненняў у правілы дарожнага руху. Другое вучыць кіроўцаў правільна ствараць «калідор жыцця» для спецтранспарту.
У Беларусі такога яшчэ няма, а польская паліцыя ўжо сёння гатовая выпісваць штрафы парушальнікам.
Гэта правіла павінна мінімізаваць заторы і ўнесці яснасць у правілы пропуску, распавядае АвтоГродно. Прапускаць перад сабой трэба адзін аўтамабіль з заблакаванай паласы. Калі адразу злева і справа аўтамабілі не могуць працягваць рух, прапускаць трэба з кожнага боку па адным аўтамабілі.
Таксама з 6 снежня ў ПДР замацаваная схема, па якой аўтамабілісты павінны ад’ехаць у бок і забяспечыць бесперашкодны праезд для спецтранспарту.
– Няхай гэтыя правілы стануць нашымі рэфлексамі, – пажадаў кіроўцам польскі прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі.
Фота autogrodno.by