Справа 1941 г. “Расстрэльная тэчка НКВД. Як выконваліся смяротныя прысуды”



Сярод дакументаў НКВД, рассакрэчаных ва Украіне, ёсць і тыя, з якіх знялі грыфы сакрэтнасці зусім нядаўна. Так, “расстрэльныя тэчкі” сталі даступнымі для вывучэння толькі ў красавіку 2016 г.

Чаму? У расстрэльных дакументах зафіксаваныя прозвішчы не толькі тых, хто тыя прысуды падпісваў, але і тых, хто іх рэгулярна выконваў. А таму, маўляў, і пагэтуль існуе небяспека, што нашчадкам катаў НКВД будуць помсціць ўнукі і праўнукі рэпрэсаваных.

Усё, што тычыцца выкананняў расстрэльных прысудаў у сталінскія часы, абрасло неверагоднымі міфамі, а таму наспеў час пра тыя прысуды распавесці.  

Скончыўся суд, прагучаў смяротны прысуд, дзе апошнім радом ідзе “прысуд канчатковы і абскарджанню не падлягае”. Канвой выводзіць асуджанага на смерць з судовай залы ў аўтазак, які і вязе яго ў турму…

Для таго, каб расстраляць такога асуджанага, патрабавалася выканаць пэўныя працэдуры.

Спярша з трыбунала войск НКВД ці з суда ў турму прыходіў дакумент падобнага зместу:

Сов. Секретно.

 Коменданту УНКГБ

мл. лейтенанту Госбезопасности

тов. Горфиенко

 ПРЕДПИСАНИЕ

Согласно приговоров Военного Трибунала Черниговского гарнизона от 12 июля 1941 г. предлагаю привести приговор в отношении осужденных к высшей мере наказания – расстрелу:

 1/ Ступака Константина Кузьмича, 1913 г. р., уроженец села Добжи Черниговского р-на Черниговской области;

2/ Беспалов Филиппа Алексеевича, 1921 г. р., уроженец села Верхни-Лухмы, Низаровского р-на Мордовской АССР;

3/ Валишевского Ивана Антоновича, 1917 г. р., уроженец села Луина Скидельского р-на Белостокской области;

4/ Ванюкевича Ивана Акимовича, 1919 г. р., уроженец села Курники Скидельского р-на Белостокской области;

5/ Самойленко Ивана Андреевича, 1918 г. р., уроженца села Кези Любечского р-на Черниговской области;

6/ Башуцкого Панька Иосифовича, 1911 г. р., уроженец села Требуховка, Гусятинского р-на Тернопольской области;

 О приведении приговоров в исполнение составить акт на каждого в отдельности в кол-ве 3 экземпляров.

 НАЧАЛЬНИК УКГБ ПО ЧЕРНИГОВСКОЙ ОБЛ.

СТ. ЛЕЙТЕНАНТ ГОСБЕЗОПАСНОСТИ КОРОБЧАНСКИЙ

Прынята лічыць, што асуджаных расстрэльвалі выключна на спецпалігонах НКВД кшталту Курапатаў пад Менскам, Быкоўні пад Кіевам ці Бутаўскага палігона пад Масквою. Гэта не так. Рэгулярныя маршруты аўтазакаў па гарадскіх вуліцах, набітых зняволенымі, якім, да таго ж, ужо няма чаго было губляць, маглі скончыцца і масавымі ўцёкамі, і бунтамі, і нават захопам зброі канваіраў.

А таму абсалютная большасць расстрэлаў адбывалася менавіта ў турмах, а ўжо потым трупы вывозіліся на спецпалігоны НКВД і там таемна хаваліся.

Прытым пра расстрэл кожнага асуджанага ў турме складаўся адпаведны дакумент.

СОВЕРШЕННО СЕКРЕТНО

 АКТ

1941 г., июля 17 дня, гор. Чернигов

 Я, комендант УНКГБ по Черниговской области, мл-лейтенант Госбезопасности Горфиенко А. Г., в присутствии начальника 2-го отдела УНКГБ ст-лейтенанта Госбезопасности тов. Тихметьева и военного прокурора Черниговского гарнизона тов. Селезнева, на основании приговора Военного Трибунала Черниговского гарнизона Юго-Западного фронта и предписания начальника УНКГБ по Черниговской области ст-лейтенанта Госбезопасности тов. Коробчанскому, привел в исполнении приговор над осужденным к высшей мере наказания – расстрелу – Валишевским Иваном Антоновичем, 1917 г. р., уроженец села Луино, Скидельского р-на Белостокской области.

(…)

Масавыя расстрэлы на спецпалігонах НКВД, вядома ж, таксама адбываліся, але толькі ў выпадках форс-мажора. Напрыклад – калі з Крамля паступаў загад “на выкананне” вялікай колькасці зняволеных. Так было, напрыклад, падчас Катынскіх растрэлаў увесну 1940 года.

Падчас “вялікага тэрору” 1937-1939 гадоў судовыя канвееры, а таксама “тройкі” працавалі штодня, прытым найчасцей да расстрэлаў асуджалі вялікімі спісамі – па сто, трыста і нават колькі тысяч чалавек за адзін раз. Гэтых людзей таксама страчвалі за горадам. У падобных выпадках было ўжо не да “актаў пра выкананне на кожнага асуджанага”, ды яшчэ ў трох асобніках: зняволеных масава растрэльвалі на “палігонах”, іх трупы закопвалі крымінальнікі, якіх потым таксама растрэльвалі і хавалі асобна.

Але ж цэлымі партыямі расстрэльвалі не толькі на палігонах НКВД, але і ў турмах…

СОВЕРШЕННО СЕКРЕТНО

 КОМЕНДАНТУ УНКВД

МЛ. ЛЕЙТЕНАНТУ ГОСБЕЗОПАСНОСТИ ТОВ. ГОРФИЕНКО

 ПРЕДПИСАНИЕ

 Согласно приговоров Военных Трибуналов Черниговского гарнизона Юго-Западного фронта от 24-26 июля 1941 года, Войск НКВД Киевской области от 20-22 июля 1941 года, Киевского военного округа от 16-19 июля 1941 года, 5-ой бригады Особого корпуса железнодорожных войск Красной армии от 18-26 июля 1941 года, и 21 Армии от 1 июля 1941 года, – ПРЕДЛАГАЮ привести в исполнение приговора в отношении нижеследующих осужденных к высшей степени наказания – РАССТРЕЛУ:

 1/Лепеху Павла Мартьяновича, 1912 г. р., уроженца села Лепеховка Остерского р-на Черниговской обл;

(…)

22/ Козловского Михаила Константиновича, 1919 г. р., уроженца села Куровщина Сокольского р-на Белостокской обл. БССР;

23/ Колнатцкого Петра Клементьевича, 1918 г. р., уроженца села Приставка Сокольского р-на Белостокской обл. БССР;

24/ Терина Антона Станиславовича, 1919 г. р., уроженца дер. Денжки Кнышинского р-на Белостокской обл. БССР;

25/ Трибуловского Вячеслава Адамовича, 1919 г. р., уроженца дер. Денжки Кнышинского р-на Белостокской обл. БССР;

 О приведении приговоров в исполнение составьте акт на каждого в отдельности осужденного в двух экземплярах.

 Начальник УНКВД по Черниговской обл. капитан Госбезопасности Шалгин

Былі яшчэ і так званыя “турэмныя расстрэлы 1941 года”. Калі да якога горада падыходзілі нацысты, кіраўніцтва тэратэрыяльнага НКВД першым чынам эвакуявала маёмасць і архівы. У тым разе, калі ў чэкістаў не было магчымасці вывезці зняволеных, нават яшчэ не асуджаных, у лагеры Далёкай Поўначы ці Далёкага Усхода, іх масава расстрэльвалі проста ў турэмных камерах. У падобных сітуацыях ніякіх “актаў пра расстрэлы” не складалася, а трупы проста хавал на тэрыторыі турмаў.

СОВЕРШЕННО СЕКРЕТНО

 НАЧАЛЬНИКУ ТЮРЬМЫ № 1 УМВД ЧЕРНИГОВСКОЙ ОБЛ.

Майору тов. Бандура

В вверенной Вам тюрьме до августа месяца 1941 г. содержались заключенные:

1/ Загрожский Роман Леонардович, 1918 г. р. (…)

2/ Сохарек Эдуард Юзефович, 1910 г. р. (…)

осужденные военным трибуналам В/НКВД к ВМН – расстрелу.

(…)

В связи с эвакуацией осужденных на Север у нас нет никаких данных, приведен ли приговор в исполнение или заключенные были этапированы со всеми заключенными на Север.

Просим проверить по Вашим учетам и сообщить нам (…)

Зам. начальника отдела «А» УМГБ по Черниговской обл. подполковник РУДАКОВ

Абсалютную большасць смяротных прысудаў у Чарнігаве выконваў Гарфіенка А. Г., малодшы лейтэнант НКВД, тагачасны камендант Чарнігаўскага НКВД. Толькі за першыя сем месяцаў 1941 года ён уласнаручна расстраляў каля тысячы чалавек.

Архівы дазваляюць прасачыць далейшы лёс заслужанага чэкіста.

Ананій Георгіевіч Гарфіенка прайшоў нялёгкі жыццёвы шлях ад шэраговага ката да палкоўніка КГБ, паважанага ветэрана і заўсёдніка піянерскіх лінеек. Памёр ён у 1999 годзе, прычым яго парадны партрэт упрыгожвае залу “чэкісцкай славы” Федэральнай Службы Бяспекі Расейскай Федэрацыі. 

Цікавая акалічнасць: адразу пасля вайны Ананій Гарфіенка нейкі час працаваў у Ташкенцкай Сувораўскай вучэльні Войск НКВД.

Цікава, а што ён там выкладаў дзеткам? Няўжо “расстрэльную практыку”?

* * *

Наступным разам я раскажу пра антысавецкую перадачу, якая прагучала на гомельскім радыё ў чэрвені 1941 года.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу “330, фонд 6, том 1”