Гарадзенскі „Рэгіён 2010” заваяваў прызавое месца на турніры ў Вількасах
Гарадзенскі баскетбольны клуб „Рэгіён 2010” заваяваў трэцяе прызавое месца на міжнародным турніры ветэранаў у Вількасах, што ў Польшчы.
Каманды прыехалі з Украіны, Польшчы, Літвы ды Беларусі. У краінах суседках Беларусі, ветэранскі спорт дастаткова развіты.
Кажуць удзельнкі клубу „Рэгіён 2010”:
– За мяжой вельм шмат праводзіцца турніраў ветэранскіх – альбо 40+, альбо 35+. Мы ўжо патрапілі ў гэтую сістэму, і ў нас ужо на год распісаны на кожны месяц адзін выяздны тур.
– Сюды прыходзяць людзі, якім гэта цікава, якія паміж сабою знайшлі агульную мову. Усіх аб’ядноўвае баскетбол.
[Not a valid template]
„У Гародні адчуваецца вялікі недахоп спартовых залаў для аматараў”, – заўважаюць удзельнікі аматарскага спорту.
З’яўленне такіх клубаў – плён працы іх лідараў і прыватнай ініцыятывы. Цяпер дружына ветэранаў „Рэгіён 2010” рыхтуецца да 15-х святовых паланійных гульняў, якія пройдуць у жніўні.
Беларускае Радыё Рацыя
Array
