Аб’яднанне «АБ-БА» зладзіла ў Беластоку сямейную вечарыну



У сядзібе Беларускага грамадска-культурнага таварыства Аб’яднанне ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову «АБ-БА» зладзіла сямейную вечарыну ў гонар уласнага 25-годдзя.

Славамір Назарук

Сярод гасцей быў і дэпутат Сейміку Падляскага ваяводства Славамір Назарук, які выказаў спадзеў на далейшае развіццё арганізацыі:

– Гэтыя дзеянні, якія робіць «АБ-БА» паказваюць, што будучыня ёсць. Каб яшчэ былі варункі для таго, каб гэтыя дзеці маглі практыкавацца, таньчыць ці спяваць. Цяпер сітуацыя такая, што ў школе нумар 4 гэтага ўжо няма магчымасці, каб «АБ-БА» там магла дзейнічаць. «АБ-БА» робіць сваё ўжо 25 год. Грошы на гэта ёсць, думаю, што не хапае прапаноў.

Пётр Мулярчык

Сакратар аб’яднання ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову «АБ-БА» Пётр Мулярчык, прадставіў апошнія дасягненні арганізацыі:

– Такі сямейны вечар. Хацелі прадставіць нашую дзейнасць, тое што робім кожны дзень. Хочам паказаць фоткі. Ёсць апошні падручнік, які напісала Аліна Ваўранюк. Гэта першы падручнік, дапушчаны Міністарствам Адукацыі Польшчы.

Для гасцей сямейнай вечарыны ў гонар 25-годдзя Аб’яднання «АБ-БА» выступіў гурт «Баламуткі, працавала фотавыстава і выстава беларускіх кніг. Для дзяцей адмыслова быў зроблены «салодкі стол».

Фота аўтара:

Беларускае Радыё Рацыя