Капліца Святога Казіміра ў Вільні
Капліца Святога Казіміра з’яўляецца адзінай значнай часткай Кафедральнага касцёла ў ў Вільні, якая захавалася ў нязменным стане з часу пабудовы.
Капліца ў стылі ранняга барока была пабудавана ў 1622-1636 па загадзе Вялікага князя Літоўскага і польскага караля Жыгімонта Ваза, які загадаў пабудаваць капліцу для святога апекуна Літвы. 
На фота: Італьянскі турыст ў капліцы Святога Казміра ў Вільні
Капліца пабудавана італьянскім архітэктарам Канстанцінам Тенкалла (Constantino Tencalla), каб пахаваць там парэшткі святога Казіміра (1458-1484) – апекуна Літвы. Праца над раскошным інтэр’ерам, які зроблены з выкарыстаннем чорнага, белага і каляровага мармуру
Для ўнутранага аздаблення капліцы архітэктар выкарыстаў пяшчанік са Швецыі, чорны, белы і брунатны мармур з Італіі і Карпацкіх гор. Восем пакрытых срэбрам драўляных статуй Вялікіх князёў літоўскіх ды іх сем’яў стаяць у нішах.
[Not a valid template]
Сцены ўпрыгожваюць сцэны з жыцця Святога Казіміра і алегарычныя кампазіцыі.
У асноўным над фрэскамі працавалі вандроўныя італьянскія майстры. Перад святыняй знаходзіцца невялікі партрэт святога, датаваны 1520-мі годам. Тут вельмі часта можа сустрэць турыстаў з Італіі.
Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя



