Супраца са Скарынаўскай бібліятэкай у Лондане
Супольна 500-годдзе беларускага кнігадрукавання будуць адзначаць Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Беларускі музей і бібліятэка імя Скарыны ў Лондане. Пра гэта між іншым размаўлялі падчас сустрэчы сябры апекунчай рады Скарынаўскай бібліятэкі і намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша. „Мы лічым, што супраца двух установаў можа прывесці да цікавых праектаў і паспрыяе пашырэнню цікавасці да беларускай спадчыны як у Беларусі так і за мяжою,” – кажа Алесь Суша.
– З аднаго боку гэта вельмі добра паўплывала на яшчэ большае ўваходжанне гэтага духоўнага цэнтра ў грамадскую свядомасць метраполіі, Беларусі. Пачалося больш інтэнсіўнае абмеркаванне пра беларускую бібліятэку ў Лондане ўласна ў Менску, у іншых гарадах Беларусі, а таксама і па-за межамі. А з іншага боку гэта паказала беларусам, якія працуюць у Лондане, што мы можам рабіць такія сумесныя праекты. І гэта будзе карысна ўсім.
У часе лонданскай сустрэчы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі перадаў Скарынаўскай бібліятэцы 8 тамоў факсімільнага выдання Скарынаўскіх кніг.
У 2017 годзе Беларусь будзе святкаваць 500-годдзе нацынальнага кнігадрукавання. Чакаецца, што з гэтай нагоды ў Менску будзе арганізаваная выстава усіх вядомых арыгіналаў друкаў Скарыны, якія захоўваюцца ў дзяржаўных і прыватных калекцыях розных краінаў свету.
Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя



