Чаму ўкраінцы любяць Лукашэнку?
Аляксандр Лукашэнка займае ва Украіне першае месца сярод самых папулярных замежных лідараў. Згодна з вынікамі дасладванняў недзяржаўнай сацыялагічнай групы “Рэйтынг”, індэкс яго папулярнасці складае 62 %. Найніжэйшы рэйтынг папулярнасці мае Уладзімір Пуцін: 16 %.
Больш падрабязна – наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.
Сацыялагічныя даследванні праводзіліся ўкраінскай недзяржаўнай групай “Рэйтынг”. Сацыёлагі звяртаюць увагу, што збольшага высокі рэйтынг Аляксандр Лукашэнка мае толькі ў дэпрэсіўных раёнах Украіны, а таксама ў жыхароў сталага веку. У заходніх і цэнтральных рэгіёнах, а таксама ва ўніверсітэцкіх цэнтрах украінцы больш прыхільныя да заходніх палітыкаў: Барака Абамы, які мае рэйтынг 54 %, Ангелы Меркель з рэйтынгам 51 % і Браніслава Камароўскага, сімпатыі да якога выяўляюць крыху больш за 45 % рэспандэнтаў. Да Аляксандра Лукашэнкі там ставіцца адмоўна больш чым за чвэрць апытаных.
Звяртае на сябе ўвагу падзенне папулярнасці Уладзіміра Пуціна. Да анэксіі Крыма і пачатку Антытэрарыстычнай аперацыі яго рэйтынг складаў амаль 61 %. Цяпер адназначна негатыўна да яго ставіцца больш чым тры чвэрці ўкраінцаў.
Сацыялагічная апытанка праводзілася ва ўсіх украінскіх рэгіёнах, акрамя анэксаванага Крыма і Данбаса.
Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя
Array