Параза беларускіх хакеістаў у Хельсінкі
Хакеісты моладзевай зборнай Беларусі пацярпелі ў Хельсінкі паразу ад аднагодкаў са Швейцарыі з лікам 2:6 у другім матчы ў серыі за выжыванне і пакінулі элітны дывізіён чэмпіянату свету.
Ужо на 13-й хвіліне беларусы «гарэлі» з лікам 0:3. Пры гэтым нападнік зборнай Швейцарыі Піус Сутэр не толькі адзначыўся хет-трыкам, але і паўтарыў рэкорд моладзевых чэмпіянатаў свету, закінуўшы дзве шайбы з інтэрвалам у 9 секунд.
Характэрна, што да гэтага Сутэр не закінуў ніводнай шайбы ў пяці папярэдніх матчах моладзевага чэмпіянату свету. Беларуская каманда даволі хутка акрыяла ад стартавага накдаўна і да канца першага перыяду здолела адрадзіць інтрыгу, скараціўшы адставанне да мінімуму намаганнямі Буйніцкага і Філіпавіча. Аднак другі перыяд у выкананні каманды Аляксандра Бяляўскага выдаўся правальным – беларускія хакеісты ў 5,5 разоў саступілі супернікам па ліку кідкоў у брамку і прапусцілі тры без адказу.
Паводле sport.tut.by
Фота: worldjunior2016.com
Array