Зборная Беларусі ў трэцім кошыку лёсавання Еўрабаскета
Мужчынская зборная Беларусі трапіла ў трэці кошык лёсавання кваліфікацыі Еўрабаскета-2017. Склады адборавых груп вызначацца 22 студзеня ў Мюнхене.
27 каманд паспрачаюцца за 11 пуцёвак у фінальную частку кантынентальнага форуму. Зборныя будуць падзеленыя на сем адборавых груп (шэсць квартэтаў і адно трыо). Пераможцы груп, а таксама чатыры лепшыя каманды, якія занялі другія месцы, атрымаюць квіткі на чэмпіянат Еўропы.
Кошык 1: Польшча, Славенія, Бельгія, Грузія, Расея, Германія, Македонія. Кошык 2: Эстонія, Галандыя, Украіна, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Венгрыя, Чарнагорыя. Кошык 3: Аўстрыя, Швецыя, Беларусь, Швейцарыя, Балгарыя, Вялікабрытанія, Славакія. Кошык 4: Партугалія, Данія, Люксембург, Кіпр, Албанія, Косава.
Array