Дарога да Мёртвага Мора
Ад самога дзяцінства сядзіць у зрокавая памяці карцінка з тэлевізійнай праграмы “Клуб вандроўнікаў”: камяністыя горы, бялёсыя воды і чалавек, які проста ляжыць на паверхні і чытае газету.
Шчыра кажучы, я доўга не верыў у мажлівасць падобнага, пакуль не пабачыў Мёртвае мора на ўласныя вочы…
Мёртвае мора – гэта не яскравы аквамарын Міжземнага і не зеленкаватыя глыбіні Індыйскага акіяну. Тамтэйшыя воды, падобныя да густога алею, падаеюцца нерухомымі. Там не бывае штормаў, там не чуваць нават гучнага плёскату хваляў. Поўная адсутнасць раслінаў, і распаленыя прыбярэжныя камяні, укрытыя салянымі асадкамі.
Як па мне, дарога да Мёртвага мора, калі ехаць на ізраільскі бераг з боку Сіная, цікавая не менш за сам водаём. Над шашой навісаюць шыкоўныя жоўта-барвовыя скалы, якія неўзабаве змяняюцца шэрымі пагоркамі. Раз-пораз трапляюцца і блок-посты ізраільскай арміі, што цалкам слушна: усё ж лепш бачыць побач байца ЦАХАЛ, чым баявіка якой “Хезбалы”. А зусім блізка ўзбярэжжы адкрываецца суворы індустрыяльны краявід: завадскія коміны, гіганцкія стужачныя транспарцёры і вялізныя конусы солі. Соль у Мёртвым моры здаўна здабываюць у прамысловых маштабах для касметычных патрэбаў.
Яшчэ хвілін дзесяць – і вы на беразе.
З уласнага досведу высвятліў, што тэлевізійны “Клуб вандроўнікаў” не хлусіў: плаваць у Мёртвым моры на спіне і чытаць газету сапраўды магчыма. Але, крый Божа, каб тамтэйшая вада не патрапіла вам у рот: мярзотны горка-салоны прысмак сапсуе жыццё як мінімум на колькі гадзін.
[Not a valid template]
Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя
