Чаму ў Пінску адзначаюць дзень ВМФ?
У Пінску адзначаюць Дзень ваенна-марскога флоту, які выпадае на апошнюю нядзелю ліпеня.
Ілюстрацыйнае фота (rumol.org)
Нягледзячы на тое, што Беларусь не марская дзяржава, але свой флот яна мае – рачны. Пінск жа лічыцца неафіцыйнай сталіцай маракоў.
Першая флатылія – польская – паўстала ў 1919-м годзе, менавіта яе база была выкарыстана савецкім ваенным камандаваннем для стварэння Дняпроўскай флатыліі.
Гісторык-краязнаўца Эдвард Злобін кажа, што так званы “польскі перыяд” амаль не ўзгадваецца, хоць тады ў Пінску склаліся традыцыі маракоў:
– Дагэтуль існуе прымаўка – легенда свайго кшталту, пра тое, што Пінск не можа быць без маракоў. Маракі сталі сімвалам Пінска таму, што да вайны любое мерапрыемства: нейкае дзяржаўнае свята, тыя ж Дажынкі, сельскагаспадарчыя кірмашы, якія праводзіліся, любое рэлігійнае свята, падзеі і г. д., заўсёды суправаджаліся маракамі.
Па дадзеных Міністэрства абароны Беларусі, у краіне пражывае каля 250 тысяч грамадзян, якія служылі на флоце.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя
