Рыа-2016. Цяжкаатлетка Дар’я Пачобут стала 6-й
У рыўку Дар’я Пачобут узяла 105 кілаграмаў, у штуршку — 132. Яе сумарная вага склала 237.
Што тычыцца Анастасіі Міхаленкі, то яна не справілася з вагой 103 кілаграма і пакінула спаборніцтвы яшчэ на першым этапе.
Перамогу ж з вынікам 261 (116+145) святкавала кітаянка Янмей Ксіанг. Другой стала Жазіра Жапаркуль (115+144) з Казахстана, трэцяй — егіпцянка Сара Ахмед (112+143).
Array
