„Ягелонія” прайграла „Лехіі Гданьск”
Другі раз запар „Ягелонія” прайграла матч у рамках польскай „Экстракласы”.
Нядзельная сутычка з „Лехіяй Гданьск” завяршылася вынікам 0:1, а пераможны і адзіны гол на 63 хвіліне забіў Аляксандр Кавацэвіч.
Нягледзячы на тое, што беластоцкая каманда гралa лепш, яна не завяршыла ніводнай са шматлікіх спробаў голам. Кажа памочнік Пшэмыслаў Франкоўскі:
– Момантаў не бракавала, але дакладнасць не была такая, якая павінна быць. Матч не выйшаў, мяч быў страчаны. Зразумела, што лепш, каб была нічыя, чым прайграць.
Зараз Ягелонія на чацвёртым месцы ў польскай „Экстракласе”. Чарговая сустрэча адбудзецца 27 жнiўня. Беластачане едуць у Люблін, каб сустрэцца з камандай „Гурнік Лэнчна”.
Дарэчы, нядзельны супернік „Ягелоніі” „Лехiя Гданьск”, дзякуючы перамозе стаў лідарам польскай „Экстракласы”.
Беларускае Радыё Рацыя
Array
