Ватыкан кананізуе Маці Тарэзу



Урачыстасці з нагоды кананізацыі Маці Тарэзы Калькуцкай пройдуць 4-га верасня, паведамляе Радыё Ватыкана. Працэс беатыфікацыі Маці Тарэзы быў сама кароткім.

Чакаецца вялікая колькасць вернікаў на пляцы Святога Пятра. Урачыстую імшу будзе служыць Папа Рымскі Францыск.

Удзел у імшы возьмуць больш 10 кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў. Афіцыйная цырымонія кананізацыі будзе адбывацца напярэдадні 19-й гадавіны яе смерці. Манашка, якая нарадзілася ў 1910 годзе ў македонскім Скоп’е, працавала ў індыйскай Калькуце, дзе стварыла дабрачынную хрысціянскую місію. Там яна памерла ў 1997 годзе ў веку 87 гадоў.

У 1979 годзе маці Тарэза стала лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі міру. Праз 6 гадоў пасля сваёй смерці Рымскім Папам Янам Паўлам ІІ яна была абвешчана блаславёнай пасля самага кароткага ў гісторыі каталіцкага касцёлу працэсу беатыфікацыі.

У 2016 годзе Кангрэгацыя Ватыкану прызнала цудадзейным ацаленне 35-гадовага бразільца, які паміраў на аперацыйным стале, але выжыў дзякуючы малітве сваёй жонкі да маці Тарэзы. Паводле сведчанняў лекараў і іншых відавочцаў смяротна хворы мужчына з пухлінай мозгу імгненна і невытлумачальна ацаліўся.

У сталіцы Македоніі Скоп’е Маці Тарэзу шануюць надзвычай, яе выявы там паўсюль,  створаны адпаведны хрысціянскі цэнтр яе імя, каля якога пастаўлены помнік.

P1190300

P1190305

P1190315

Беларускае Радыё Рацыя, фота Уладзіміра Хільмановіча

Array