Алтары Віленскага касцёла Барталамея – у Немянчыне
З 1949 года барочныя алтары Віленскага касцёла святога Барталамея можна пабачыць у касцёле Святога Міхаіла ў мястэчку Немянчыне, куды яны трапілі пасля закрыцця савецкімі ўладамі касцёла Барталамея на Зарэччы. Алтары 17-га стагоддзя. 
З 1949 году ў будынку касцёла Святога Барталамея месціліся майстэрні скульптараў.
У 1997 годзе касцёл Святога Барталамея на Зарэччы быў перададзены беларускай каталіцкай супольнасці Вільні, але да 2016 года імша праходзіла на дзвюх мовах – беларускай і польскай. З 2016 года імша – выключна па беларуску.
Беларускае Радыё Рацыя
Array

