“Карысная сустрэча” з Аляксандрам Саенкам
Даведацца пра сакрэты майстэрства фотаздымкі, а таксама дазнацца, якія бываюць праекты ў гарадзенскіх фотамайстроў можна было пад час “Карыснай сустрэчы” з гарадзенскім майстрам фота Аляксандрам Саенкам.
Майстар выклаў частку сваіх сакрэтаў і паказаў свае працы, што займалі першыя месцы на розных конкурсах.
– На сваёй лекцыі я паказаў свае праекты і паводле іх расказаў пра асноўныя эпаты пабудовы фотагісторыі. А таксама мы пагаварылі пра пошук ідэяў і пра камунікаванне з героямі падчас здымкаў.
«Карысныя Сустрэчы» – гэта новы праект Установы „Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых „Студыя карысных кампетэный”. У межах гэтага праекта кожны гарадзенец зможа пазнаёміцца з экспертамі “Цэнтра” і набыць новыя і карысныя веды. Бясплатныя майстар-класы будуць ладзіцца адзін раз на месяц ў першую пятніцу. Хто будзе наступным лектарам арганізатары пакуль трымаюць у сакрэце.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя
Array
