Суд над «Тэрор-машынай» у Віцебску
У Віцебску пачаўся разгляд судовай справы супраць шасці беларускіх грамадзянаў, якіх вінавацяць у хуліганстве і іншых злачынствах. Галоўны фігурант справы – Станіслаў Ганчароў – вядомы пад мянушкай “Тэрор-машына”.
Станіслаў Ганчароў быў затрыманы ў Беларусі сёлета 18 красавіка. Беларускія медыя паведамлялі, што ён служыў у батальёне “Азоў” і ваяваў на баку Украіны. Таксама паведамлялася, што затрыманы прытрымліваўся, відавочна, неанацысцкіх поглядаў і меў на целе адпаведныя татуажы.
Ва Украіне разумеюць, што абсалютная большасць беларусаў, якія ваююць на ўкраінскім баку, не падзяляюць нацыскія погляды Гарчарова і што гэты суд, імаверна, будзе скарыстаны ўладамі для ціску на ўсіх беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць у Антытэрарыстычнай аперацыі.
Сітуацыю каментуе Аляксей Клімовіч, які ў якасці валанцёра дапамагаў батальёну “Азоў”:
– Калі падключыцца прапагандысцкая машына як з боку беларускіх СМІ, так і расейскіх, а карцінку яны рабіць умеюць, – гэтаму нам у іх яшчэ вучыцца і вучыцца – розгалас і рэзананс гэтай падзеі будзе даволі моцны, пакіне нядобры для нас след. Гэта будзе яшчэ адной падставай для ўзмацнення ціску.
Паведамляецца, што суд над Станіславам Ганчаровым будзе закрытым.
Беларускае Радыё Рацыя
Array
