Футбольны клуб «Дынама-Брэст» змяніў лагатып
У футбольнага клубы «Дынама-Брэст» змяніўся лагатып. Цяпер замест расейскамоўных надпісаў на ім выкарыстоўваецца ангельская мова. Гэтыя змены можна заўважыць на афіцыйным сайце каманды.
Дырэктар па развіцці клуба Віктар Радзькоў зазначае, што цяпер робіцца шэраг крокаў па рэбрэндынгу каманды:
— Мы займаемся тым, што спрабуем вывесці наш чэмпіянат у больш высокі ровень. Я думаю, што чым больш такіх як мы, з’явіцца ў чэмпіянаце, тым цікавей будзе для ўсіх. Мы хочам падзарадзіць адзін аднаго энергіяй, каб дамагацца найвышэйшых мэтаў і заданняў у чэмпіянаце Беларусі, кубку Беларусі, а таксама на еўрарэне. Жадаю ўсім нам убачыцца ў Лізе Еўропы.
У сярэдзіне сезона 2016 года, у берасцейскім Дынама адбыўся шэраг кардынальных зменаў, а менавіта былі падпісаны кантракты з новымі гульцамі, у лепшы бок змянілася рэклама каманды. «Безумоўна гэта пазітыўна адаб’ецца на выніках гульняў у сезоне 2017 і на папулярызацыі футбола сярод гараджан у цэлым», — зазначаюць заўзятары.
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Array
