Заўзятары “Ягелоніі” прыгадалі абаронцаў Гародні
На матчы паміж “Ягелоніяй” і “Падбескідзэ” заўзятары беластоцкага клуба вывесілі транспарант з надпісам “CZEŚĆ I CHWAŁA BOHATEROM GRODNA”.
Транспарант прысвечаны абаронцам Гародні, якія 75 гадоў таму баранілі горад ад савецкіх войскаў. Апрача таго, сярод фанатаў былі раздадзены некалькі дзясяткаў кашулек з выявай Тадэвуша Ясінскага – 13-гадовага хлопчыка, якога закатавалі жаўнеры Чырвонай Арміі.
Трэба дадаць, што з сектара ўльтрас у час матчу былі чутны выкрыкі “CZEŚĆ I CHWAŁA BOHATEROM”, а таксама “POLSKIE GRODNO PAMIĘTAMY”.
Фота kresowiacy.com
Array

