На мапе песень Беларусь назвалі «сястрой Еўропы»
Усяго на мапу аўтары змясцілі больш за 1 000 музычных кампазіцый.
Брытанская студыя Dorothy прадставіла сусветную мапу World Song Map, дзе абазначэнні краін і гарадоў заменены на назвы песень, адпаведныя па сэнсу для апісання кожнага канкрэтнага рэгіёна.
Беларусь пазначылі песнямі «Sister Europe» гурта «Psychedelic Furs» і «European female» ад «The Stranglers».
Тэрыторыю Украіны аўтары падпісалі кампазіцыямі «Rebirth of a Nation» («Адраджэнне нацыі»), «War Zone» ( «Зона ваенных дзеянняў») і «From Russia with Love» («З Расеі з любоўю»). У ліку песень, якімі пазначаная Расея, – «Back in USSR» («Назад у СССР»), «Wide Open Space» («Шырокі прастор») і «Empire State of Mind» («Імперскі стан душы»).
Тэрыторыя Вялікабрытаніі атрымала назву ад песні Sex Pistols «Anarchy in the UK» («Анархія ў Злучаным каралеўстве»), Амерыка падпісана кампазіцыяй «Born in the USA» («Народжаныя ў ЗША»), а Міжземнае мора пазначана песняй Pink Floyd «Wish You Were Here».
[youtube id=”GLCNIZTzg9w”]
Psychedelic Furs – Sister Europe
[youtube id=”9m9m5-n-aP8″]
The Stranglers – European female
Array
